Баскетбол – чацвёрты тур. Ізноў без сенсацый
Баскетбалісты “Гродна ’93”, прадказальна, з першых хвілін, прыбралі ініцыятыву да сваіх рук і ўпэўнена давялі матч да перамогі 94-62. Час ад часу гульцы гаспадароў рабілі спробы падфарбаваць будзённую ва ўсіх адносінах сустрэчу і з пераменным поспехам выконвалі кідкі зверху і парашуты. Больш за іншых у гэтай справе атрымалі поспех маладыя Яўген Суганяка і Вадзім Гайдукевіч. Варта адзначыць, што адзнака ў дзесяць набраных ачкоў скарылася адразу шасці гульцам гаспадароў. У гасцей лепшым у гэты вечар стаў Яраслаў Курапаў, які сабраў дабл-дабл.
Яўген Суганяка закідвае зверху
Генадзь Захар, які сабраў трыпл-дабл у аўторак, набірае сціплыя 9 балаў у матчы з 93-мі
“Прынёманне”, што гуляла ў гэты вечар у Асіповічах, не здолела супрацьпаставіць што-небудзь мясцовай “Свіслачы”, буйна саступіўшы 88-56.
Пятага лістапада хлопцы прымуць магілёўскі “Барысфен”, які, нагадаем, не змог прыехаць у Гродна ў рамках першага тура.
Здымкі Віталя Цілі