VI Дні Губерта ў Гродне пачаліся з выставы

| Без катэгорыі

Усе 18 прадстаўленых прац аб’яднаныя вобразам роднага горада, сімвал якога – алень святога Губерта. Гэта партрэты Баторыя і Боны Сфорцы, выявы Каложы і пажарнай каланчы, гарадскія пейзажы, нарэшце, сімвалічная выява самога аленя. Частка выставы ўжо экспанавалася ў Польшчы, але гарадзенская публіка можа ўбачыць яе ўпершыню.

Прывітаць мастака прыйшлі ягоныя сябры і калегі: мастацтвазнаўца Наталля Паўленка, мастак Станіслаў Кічко, рэдактарка часопіса “Magazyn Polski” Ірэна Валюсь і іншыя.

Ініцыятарам выставы з’яўляецца кніжная серыя “Гарадзенская Бібліятэка”, якая падрыхтавала для наведвальнікаў пэўную атракцыю: з сабой на памяць можна было ўзяць керамічны кубачак з выявай герба горада працы мастака Васіля Мартынчука і ягонага сына.

Наведаць выставу ў галерэі “Крыга” можна будзе да 14 лістапада.

 

Здымкі Яна Лялевіча