КАЗКІ З БІСЕРУ
Шматкаляровыя творы з бісерын атрымалі шырокае распаўсюджванне на працягу некалькiх стагоддзяў. У XVIII – пач. XX ст. гэты прыгожы матэрыял выкарыстоўваўся ў тым ліку і для аздаблення інтер’ераў. Сапраўдны бiсер можна параўнаць з маленькай пясчынкай, з якой вырабляюцца прыгожыя творы.
Далікатныя пацёркi, падрабязнасці на карцінах патрабуюць ад майстроў вялікага цярпення, крапатлівай працы і часу. Але вынік варты таго. І. Шышова, У.Жвалевская, А. Маліноўская, І.Дзмітрыенка, Т. Калянкевіч, І.Дунец і шматлікія іншыя Гарадзенскія мастачкі бачаць у бiсерапляценнi найлепшы спосаб самавыяўлення.
Творчае майстэрства перадаецца дзецям, і так выдатна, што гэты працэс не скончваецца на працягу стагоддзяў. Некалькі каментароў ад гасцей выставы:
Кацярына, студэнтка: – Выдатная выстава! Узрушаючай прыгажосці творы. Я вельмі радая, што патрапіла сёння сюды, хай нават не плануючы гэтага. Проста, калі я паглядзела на ўсе гэтыя карціны, упрыгожванні, то здзівілася, як можа чалавек стварыць такое хаоаство са звычайных пацёрак?
Аляксандра, бухгалтар: – Мне вельмі спадабалася выстава, я сама займалася калісьці бiсерапляценнем, і хачу ўпэўніць вас, што гэта насамрэч цяжкая праца. Але, безумоўна, бісер будзе актуальны заўсёды. Вырабы з бісеру змогуць дапоўніць ваш убор, зрабіць вас яшчэ больш стыльнымі і прыгожымі. Модныя тэндэнцыі таго або іншага сезону змяняюць адна адну, а індывідуальныя ўпрыгожванні не ведаюць «улады часу».
Кацяірына РАСЮКЕВІЧ
Фота аўтара