З Краіны цюльпанаў “Камунальнік” вярнуўся з перамогай
У Галандыі, як і ў многіх іншых заходнееўрапейскіх краінах, валейбольныя, гандбольныя, баскетбольныя каманды часта месцяцца ў невялікіх гарадах, бо ў вялікіх саступаюць у барацьбе за гледача куды больш папулярнаму футболу. У Беларусі, дзе прыходы ў бюджэт спартыўных каманд мінімальна залежыць ад інтарэсу гледачоў, сітуацыя адваротная: амаль ўсе моцныя каманды ў розных відах спорта канцэнтруюцца ў абласных цэнтрах.
Гарадзенцы (бела-сінія кашулькі) стрымліваюць атаку галандцаў
Валейбольная дружына ў Апельдорне, насельніцтва якога налічвае разам з суседнімі вёскамі каля 150 тыс. жыхароў, была створана яшчэ ў 1951 г.
align=”left” alt=”Камунальнік перамог Draisma Dynamo” >
З 1991 да 2011 г. “Драйсма Дынама” дванаццаць разоў станавілася мацнейшай у чэмпіянаце сваёй краіны і яшчэ 9 разоў заваёўвала Кубак Галандыі.
Гаспадары пляцоўкі спадзяваліся на перамогу над менш тытулаванымі беларусамі.
Аднак гарадзенцы пад кіраўніцтвам трэнерскага тандэма Віктар Бекша-Анатоль Паняшын змаглі вырваць важную гасцявую перамогу з лікам 3-1.
Для выхаду ў наступны этап турніра “Камунальніку” трэба цяпер перамагчы галандцаў яшчэ раз – гэтым разам 27 лістапада на сваёй пляцоўцы.
Нагадаем, што ў першым туры нашая каманда двойчы абыграла нарвежскі “Нюбарг”.
6 лістапада. “Draisma Dynamo”, Апельдорн, Галандыя – “Камунальнік”, Гродна 1-3 (16:25, 25:19, 19:25, 22:25).
Фота: draismadynamo.blogspot.nl/