Гарадзенскія геі пратэстуюць супраць дзеянняў міліцыі
Здарэнне падрабязна апісана на створаным нядаўна гарадзенскім гей-партале 69gay69.com.
Інтарэс гарадзенскай міліцыі да мясцовых геяў, як вынікае з артыкулу, змешчанага на згаданым вышэй сайце, з’явіўся пасля ўдзелу гарадзенцаў у гей-парадзе ў Маскве, які адбыўся ў траўні.
Пасля вяртання з Масквы ў Гродна некалькі актывістаў гей-руху былі выкліканыя ў Аддзел па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю. У кватэры актывістаў быў праведзены вобшук (па словаў пацярпелых – без санкцый пракурора).
З кватэры былі забраныя 3 кампутары, відэапрадукцыя, нататнікі і некаторыя іншыя рэчы гаспадароў.
Пры гэтым, як сцвярджаецца ў артыкуле, з боку супрацоўнікаў міліцыі неаднаразова гучалі пагрозы ў адрас гаспадароў кватэры.
У адказ гарадзенскія геі накіравалі скаргі ў розныя інстанцыі, а таксама заявілі, што “готовы добиваться справедливости на уровне ЕС, что подорвёт имидж республики Беларусь на международной арене“.
Па некаторых звестках, міліцыя падазрае гаспадароў кватэры ў распаўсюдзе парнаграфічнай прадукцыі.
На здымку: маскоўская міліцыя затрымлівае ўдзельнікаў гей-параду.
Фота: www.svobodanews.ru