Падаткавікі пачалі правяраць гарадзенскіх беспрацоўных, што жывуць не па сродках
30 гарадзенцаў, якія жывуць не па сродках, ужо знайшлі.
Паводле УУС Гродзенскага аблвыканкама, не меньш за 18 тысяч працаздольных жыхароў Гарадзеншчыны афіцыйна не працуюць.
Калі яны дазваляюць сабе дарагія машыны і кватэры, то, на думку праваахоўнікаў, займаюцца нелегальным бізнесам, часта памежным.
Ад падаткаў ухіляюцца таксісты, механікі, майстры па рамонце кватэр, бытавой тэхнікі і кампутараў.
Чалавек, які за некалькі гадоў больш за тысячу разоў выязджаў за мяжу, патлумачыў, што напазычаў некалькі дзесяткаў тысяч даляраў, за якія і жыве.
Гэтую інфармацыю абавязкова спраўдзяць.
Гарадзенскія беспрацоўныя сцвярджаюць, што знаёмыя з 8 краін свету перадалі ім каля 3,3 мільёна даляраў у эквіваленце. Гэта амаль па 60 тысяч даляраў на кожнага.
У 12 выпадках інфармацыя ўжо не пацьвердзілася, і праверкі працягваюцца.
Інфармацыю пра нелегальных бізнесменаў праваахоўнікі часта знаходзяць праз інтэрнэт. Асабліва дапамагаюць сацыяльныя сеткі: “Аднакласнікі”, “Вкантакце”.
За 9 месяцаў аператыўнікі правялі некалькі дзесяткаў аперацый па выяўленні парушэнняў пры рэалізацыі тавараў і паслуг праз інтэрнэт.
За гэты ж перыяд падаткавікі запатрабавалі 854 дэкларацыі. У 306 выпадках выявілася перавышэнне выдаткаў над прыбыткамі.
У бюджэт даналічана 1,2 мільярда рублёў, у тым ліку 70 мільёнаў штрафаў.
“Цыгарэтчыкі” і “салярачнікі” прадставілі 197 дэкларацый, ім даналічана 577, 1 мільёна рублёў плацяжоў (у сярэднім на чалавека – амаль па 3 мільёна).
Здымак http://nsgorod.ru