Гарадзенскі спартыўны ўікэнд: радасці і няўдачы

|

 

Футбол. Галоўнай спартыўнай падзеяй гэтых выходных стала нядзельная хатняя сустрэча гарадзенскага “Нёмана” з “Гомелем”.

 

У выпадку перамогі каманда Сяргея Саладоўнікава ўсяго на два ачкі адставала б ад мінскага “Дынама” і захоўвала  шансы на трэцяе месца. 

 

Аднак на сваім полі гарадзенцы прайгралі 1-2, хоць і вялі ў ліку пасля гола Лягчыліна. Справаздачу пра сустрэчу чытайце ў хуткім часе на нашым сайце.

 

Калі ў Гродне заўзятары сёння сумавалі, то ў суседніх Мастах радаваліся. Тамтэйшы “Нёман” пасля перамогі з лікам 4-1 над “Маладэчнам” выйшаў у першую лігу чэмпіянату краіны. Цяпер там будуць гуляць адразу чатыры каманды з Гарадзеншчыны: “Ліда” (сёлета ідзе ў групе лідэраў першай лігі), “Смаргонь”, “Слонім” і мастоўскі “Нёман”.

 

Гандбол. Сярод нефутбольных падзеяў адзначым найперш перамогу 9 лістапада “Гараднічанкі” у Кубку ўладальнікаў Кубкаў еўрапейскіх краін над вугорскім клубам “Веспрэм Барабаш” (27-25). Самай выніковай у складзе гарадзенак стала Наталля Коціна (9 галоў).

 

Такі вынік пакідае надзею на тое, што па выніках дзьвух сустрэч з гэтай камандай (другай пройдзе ў Венгрыі) гарадзенкі пройдуць у наступны этап турніра.

 

Баскетбол. Баскетбалісткі “Алімпіі” пасля разгромнай паразы ад маскоўскага “Дынама” рэабілітаваліся 10 лістапада ў сустрэчы чэмпіянату краіны, разбіўшы ўшчэнт барысаўскую “Бярэзіну” (70-38).

 

14 лістападзе ў Лідзе нашыя баскетбалісткі паспрабуюць атрымаць сваю першую перамогу ў еўракубкавым турніры. У госці да іх завітае расійскі “Спартак” (Нагінск).

 

А вось дзяўчаткі з другой гарадзенскай каманды “Вікторыі” атрымалі ўрок ад сталічнага “Гарызонта” (32-102). Перад гэтым 9 лістапада юніёркі былі бітыя і “Алімпіяй” (28-88).

 

Мужчыны з “Гродна-93” гулялі 8 лістапада ў Віцебску з “Рубонам” і перамаглі 66-52.

 

Валейбол. Працягнулі серыю ўдалых гульняў валейбалісткі “Нёмана-ГрДзУ”. Гэтым разам каманда Андрэя Абухоўскага адолела 9 лістапада ў чатырох партыях магілёўскі “Камунальнік” 3-1 (25:16, 26:24, 21:25, 25:23).

 

На здымку: Ягор Зубовіч (на пярэднім плане) мог стаць героем сустрэчы з “Гомелем”, але сапсаваў некалькі выдатных пасоў ад партнёраў

 

Фота: kick-off.by