У “АЛМІ” будуць збіраць прадукты для малазабяспечаных гарадзенцаў
Дабрачынная акцыя “Хачу дапамагчы!” пройдзе 14 і 15 лістапада ў краме “АЛМІ”, размешчанай па пр-це Касманаўтаў, 81.
З 11 да 21 гадзіны наведнікі “АЛМІ” змогуць набыць і пакінуць у спецыяльных дабрачынных кошыках прадукты харчавання, якія перададуць малазабяспечаным сем’ям, бацькам дзяцей-інвалідаў і маладым інвалідам. Флаеры з пералікам прадуктаў будуць распаўсюджваць валанцёры. Звычайна ў спісе – самыя неабходныя прадукты: крупы, цукар, алей, макароны.
Збор у гарадзенскіх крамах прадуктаў для малазабяспечаных робіцца традыцыйным. Год таму Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна ставіў дабрачынныя кошыкі ў гіпермаркетах “АЛМІ” і “Еўраопт”.
Здымак з леташняй акцыі з архіву “Твайго стылю”