У Гродне на тыдні магчымы мокры снег і галалёдзіца
Вецер слабы няўстойлівы.
Тэмпература паветра ў Гродне ўначы +1…+3ºС, днём +6…+8ºС.
13-14 лістапада будзе воблачна з праясненнямі.
Уначы без істотных ападкаў, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы.
Вецер паўднёва-заходні, заходні 5-10 м/с, днём парывы да 14 м/с.
Уначы -3…+2°С, днём +2…+7°С.
14 лістапада ўначы месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, раніцай месцамі слабы галалёд.
Паводле папярэдняга прагнозу “Гроднааблгідрамету”, 15-17 лістапада ў асобных раёнах магчымыя невялікія ападкі – мокры снег, дождж.
Месцамі туман, уначы і раніцай слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца.
Тэмпература паветра ўначы -3…+2°С, днём 0…+5°С.
Пакуль сярэднесуткавая тэмпература паветра ў Гродне застаецца на 4°С вышэй за кліматычную норму і дасягае +7°С.
Здымак http://cdn5.img22.rian.ru