Апытанне ў Гродне: Ці ўдасца прэзідэнту навесці парадак сярод чыноўнікаў?

| Без катэгорыі

“Канечне ж, не. Вы самі разумееце — перастаўляць гэтых пешак сэнсу ніякага няма”.

 

“Мне здаецца, Лукашэнка навядзе парадак. І вельмі хочацца спадзявацца толькі таму, што людзі ў яго вераць”.

 

“Каб не сказаць так, каб не начапілі кайданкі… Наш менталітэт зусім не такі, як хацелася б. Яму трэба стварыць такую каманду, каторая ў яго б верыла. А тая каманда, якая ёсць, у чымсьці верыць, у чымсьці не”.

 

“Думаю, хутчэй за ўсё, удасца, толькі граматных спецыялістаў ставіць трэба. Гэтая “машына” вельмі доўга працавала, таму, каб навесці парадак, трэба, каб, напэўна, не адно пакаленне змянілася”.

 

“Ды чыноўнікі працуюць, але іхныя дзеці не працуюць — маладыя, вучыцца не хочуць і рабіць не хочуць. Чыноўнікі… Ён сам іх прызначаў”.

 

“Я вам так скажу — калі яго не будзе, парадак навядзецца”.

 

“Ну, перш за ўсё, трэба разабрацца: я, дапусцім, не ведаю — які чыноўнік як працуе. Нібыта гавораць — вось мы пабудуем, мы зробім. Насамрэч, можа, штосьці і не робіцца. Не зразумець: хто правы, хто вінаваты”.

 

“Забаяцца ж, напэўна…”

 

“Мусіць, не будуць турмы баяцца, надта яны хітрыя. Яны ж адны ад другіх вучацца”.

 

“Ну што я думаю? Калі папросту гаварыць — гуляюць у шахматы, мяняюць толькі фігуры”.

 

“Чыноўнікаў яшчэ Кацярына II ціснула, не магла справіцца. І таму я думаю, што нічога не будзе: чыноўнік як быў, так ён і застанецца. Ён вельмі далёкі ад народа, яны ўсе — пачынаючы ад нізу і да верху”.

 

Крыніца: БелаПАН