Cяргей Курыленка прадставіць гарадзенцам камедыю пра каханне

|

Перад гледачамі разгорнецца гісторыя двух маладых людзей.

Ён і яна маладыя і таленавітыя, абое мараць скарыць Нью-Ёрк. Ён хоча стаць вялікі рок-музыкам, яна бачыць сябе актрысай.

Яны пазнаёміліся выпадкова, па законах жанру, закахаліся і мараць пра сумеснае будучае.

Але жыццё не надта шчодрае на хэпі-энды. А каханне часам патрабуе ахвярнасці.

Ці маюць героі надзею стаць шчаслівымі і вольнымі як матылькі?

 

Прэм’еру можна паглядзець на сцэне драмтэатра 16, 24 і 30 лістапада.

Рэжысёр-пастаноўшчык спектакля – Сяргей Курыленка, мастак-пастаноўшчык – Вольга Шчарбінская, музычнае афармленне Анатоля Кандыбы.