У Гродне пачалі рэстаўраваць лютэранскую кірху

| Без катэгорыі

Праект рэстаўрацыі кірхі распрацоўваўся “Гроднаграмадзянпраектам” з 2009 года. Гарадзенскія лютэране мелі атрымаць праект яшчэ ў канцы 2011 года, але ў выніку яго прыйшлося чакаць яшчэ ледзь не два гады.

Абноўленая кірха будзе мець шэры колер сцен, вернецца высокі на 12 метраў шпіль, які ўпрыгожваў будынак да ІІ сусветнай вайны.

Кірха ўжо атрымала ў падарунак новыя царкоўныя лавы з дуба. З’явіцца і арган, які спачатку планавалася даставіць да канца лета, але апынулася, што дастаўка вельмі каштоўная, бо інструмент важыць восем тон. Калі яго прывязуць і ўсталююць, у кірсе можна будзе праводзіць канцэрты.

 

 



 

Кірха набыла знаёмыя сёння гарадзенцам рысы пасля перабудовы ў 1912 годзе. У 1944 годзе ўлады перадалі будынак пад абласны архіў, які месціўся там наступныя 49 год. У 1995 годзе будынак вярнулі лютэранскай абшчыне.