Адкрылася выстава Уладзіміра Пазняка, але усё самае цікавае творца пакінуў на закрыццё

| Без катэгорыі

Такім чынам усе прысутныя аўтаматычна сталі ўдзельнікамі перформанса і атрымалі запрашэнне прыйсці ў галерэю “Крыга” праз два тыдні. На 28 лістапада Уладзімір Пазняк прызначыў фінісаж альбо ўрачыстае закрыццё выставы. Такога ў “Крызе” яшчэ не было.

На фінісажы ў суправаджэнні жывой музыкі гледачы-удзельнікі “Паўсядзённасці Паўсядзённасці” змогуць падзяліцца сваімі ўражаннямі ад выставы і свайго штодзённага жыцця, выслухаць меркаванні мастацтвазнаўцы і паўдзельнічаць у дыскусіі.

Але і цяпер людзі не спяшаліся разыходзіцца, падоўгу ўзіраліся ў халсты, карысталіся магчымасцю пагутарыць са знаёмымі.

Сапраўднай зоркай мерапрыемства стала сямігадовая Агатка. Дзяўчынка, якая спачатку ціхенька малявала ў куточку, пачала прапаноўваць наведнікам стаць мадэлямі для партрэтаў. Творчасць Агаты вельмі хутка стала папулярнай. Праз паўгадзіны свае партрэты, выкананыя на паперы чырвонага колеру мелі ўсе, каго ўпадабала маленькая мастачка, у тым ліку вядомыя гарадзенскія мастакі і гаспадыня галерэі.

Наступны раз удзельнікі нетыповага адкрыцця выставы Уладзіміра Пазняка збяруцца на яе закрыцці: у 17.00, 28 лістапада. Тыя, хто не здолеў трапіць у “Крыгу” ўчора, таксама запрошаныя.

 

     
  Уладзімір Пазняк нарадзіўся ў Гродне, скончыў факультэт мастацтваў ГрДУ імя Янкі Купалы (2008). Выкладаў на факультэце мастацтваў, працаваў мастаком-пастаноўшчыкам Гродзенскага драмтэатра. Аўтар сцэнаграфіі пяці спектакляў. Сцэнаграфія спектакля “Казка дзікага лесу” адзначана ў конкурсе імя Івана Ушакова. Стыпендыят Варшаўскай Акадэміі мастацтваў (ф-т Новыя медыя і сцэнаграфія). Творца працуе ў галіне візуальнага мастацтва: жывапіс, графіка, сцэнаграфія, відэаінсталяцыя, аб’екты, перформанс.  
     

 

Здымкі аўтаркі і Вольгі Мілавай