Дэбют Сяргея Чэрніка ў зборнай Беларусі атрымаўся “сухім”

|

Гульня праходзіла 15 лістапада на нейтральным полі ў Турцыі і скончылася ўнічыю 0-0.

 

Сяргей Чэрнік ужо не першы раз выклікаецца на гульні зборнай Беларусі, але дагэтуль заўсёды быў у статусе трэцяга брамніка пасля Сяргея Верамко (таксама ў свой час гуляў за “Нёман”, а цяпер выступае за расійскія “Крылы Саветаў”) і брамніка сталічнага “Дынама” Аляксандра Гутара.

 

Гэтым разам трэнер зборнай Георгій Кандрацьеў даў гарадзенцу шанец і той яго не змарнаваў.

 

19 лістапада беларусы згуляюць у гасцёх супраць зборнай Турцыі, але ў той сустрэчы Чэрнік згодна з папярэднімі планамі кіраўніцтва каманды застанецца ў запасе.

 

Даведка ТС:

 

Сяргей Чэрнік нарадзіўся ў 1988 г. у Гродне, скончыў тут гарадзенскі купалаўскі універсітэт (філалагічны факультэт). Яго першым футбольным трэнерам з’яўляецца бацька – Віктар Чэрнік. 

 

З 2010 г. Сяргей з’яўляецца асноўным брамнікам гарадзенскага “Нёмана”. Перад пачаткам сёлетняга сезона быў на праглядзе у клубе расійскай Прэм’ер-лігі “Растоў”. Не выключана, што пасля гэтага сезона таксама можа атрымаць прапанову паспрабаваць свае сілы ў іншай камандзе на лепшых, чым у “Нёмане”, фінансавых умовах.

 

Сайт transfermarkt ацэньвае кошт Чэрніка ў 400 тыс. еўра.

 

Фота Яраслава Ванюкевіча, kick-off.by