Аляксандр Саладуха хоча выступіць у Гродна
Пад час інтэрв’ю ў перадачы “Званы госць” Аляксандр Саладуха паведаміў пра свой намер прапанаваць кіраўніцтву Гародні праграму вялікага канцэрта на 16 ліпеня (дзень вызвалення горада ад фашысцкіх войск – заўв. аўт.).
Разам з мэтрам беларускага шоў-бізнесу ў наш горад могуць прыехаць маладыя выканаўцы. Сярод іх пляменніца Саладухі Марыя Свірыдовіч і дуэт “Элемент”, які стварылі сыны-блізняты спевака.
Праграма верагоднага канцэрта заснавана на матэрыяле альбома “Усяго толькі 50”.
Лепшыя песні Аляксандра Саладухі выконвае ён сам разам з іншымі артыстамі.
Фота: http://silverrebel.livejournal.com