У медыцынскім універсітэце раскрываюць таленты

|

Навучэнцы ўсіх факультэтаў прадставілі на суд гледачоў і журы творчыя нумары. У інсцэніроўках пра асаблівасці студэнцкага жыцця медыкаў прысутнічалі і бліскучы гумар, і неардынарныя жарты, і зачаравальныя музычныя пастаноўкі.

 

На выступленні факультэта замежных навучэнцаў можна было пазнаёміцца з нацыянальнымі касцюмамі, народнымі песнямі і танцамі краін-суседак Польшчы і Літвы, а таксама Таджыкістана, Пакістана, Індыі, Нігерыі і Шры-Ланкі.

 

Шматлікія намінацыі сведчылі пра шматграннасць творчых здольнасцяў і талентаў студэнтаў. Акцёрскае майстэрства, рэжысёрскія здольнасці і адоранасць студэнтаў не дазволілі ў гэтым годзе журы зрабіць выбар на карысць аднаго факультэта. Ганаровы тытул самага таленавітага факультэта падзялілі паміж усімі факультэтамі.