Гарадзенскія махляры зараблялі ў Мінску на фальшывым візавым пасярэдніцтве

|

Нягледзячы на тое, што сам хлопец з Гродна, прадпрыемства ён зарэгістраваў у сталіцы. Аднак малады чалавек разумеў, што працаваць аднаму будзе цяжка, у выніку праз інтэрнэт ён знайшоў сабе паплечніка, якога адразу прызначыў на пасаду менеджара кампаніі. У яго абавязкі ўваходзіла праца з кліентамі.


Таццяна Абозная, прэс-афіцэр Цэнтральнага РУУС Мінска: “Маладыя людзі размясцілі рэкламу аб аказанні паслуг у інтэрнэце, таксама расклеілі аб’явы на пад’ездах дамоў. Кліенты не прымусілі сябе доўга чакаць. Тым больш, што ў рэкламе было сказана, што калі ты прывядзеш з сабою сябра або знаёмых, то можна атрымаць скідку”.

 

Штодня ў офіс фірмы прыходзілі па некалькі чалавек. Менеджар прымаў у іх копіі дакументаў. Пры гэтым кліенты расплачваліся прама на месцы. У большасці выпадкаў аванс складаў 50 еўра. Пасля гэтага з кліентам заключаўся дагавор, па ўмовах якога на працягу двух месяцаў анкета павінна быць зарэгістраваная на сайце пасольства. У адваротным выпадку кампанія павінна вярнуць кліенту грошы не пазней чым праз тры месяцы.

 

У пачатку кастрычніка ашуканыя кліенты вырашылі нарэшце вярнуць свае грошы, аднак тут іх чакаў сюрпрыз. Офіса на ранейшым месцы не аказалася. А дырэктар і менеджар фірмы проста зніклі, але пры гэтым яны забралі з сабой усе грошы кліентаў.

 

Ужо ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле “Махлярства”. Пакуль у міліцыю з заявамі звярнуліся 26 чалавек – агульны урон 20 мільёнаў рублёў. Праваахоўнікі мяркуюць, што ахвяр аферыстаў можа быць значна больш, і раяць усім, хто пацярпеў ад дзеянняў гэтых хлопцаў, звяртацца ў міліцыю.

 

Крыніца: tvr.by

Здымак з архіву “Твайго стылю”