Фотафакт: Тора, якая не згарэла ў пажары сінагогі
Кіраўнік габрэйскай абшчыны Барыс Квяткоўскі вельмі разлічвае на валанцёраў, якія маглі б дапамагчы адпампаваць ваду, якой пажарныя залілі першы паверх будынка. Інакш вада можа замёрзнуць і дадаткова пашкодзіць будынак.
Асобы, якія жадаюць дапамагчы, могуць звярнуцца ў сінагогу.
На першым фота – равін і кіраўнік абшчыны выносяць скурткі Торы, якія захаваліся нягледзячы на пажар.