Шоу для катоў і іх сяброў

|

Арганізатары абяцаюць падарыць добры настрой кожнаму, хто наведае выставу.

У праграме – паказ моды, фотавыстава, конкурсы, жарты, падарункі. Кожны 20-ты ўдзельнік атрымае сувенір на памяць.

Пад час выставы будуць збірацца подпісы ў падтрымку адкрыцця прытулку для бадзялых жывёлаў у Гродна.

Рэгістрацыя і ўдзел – бясплатна.

Запісацца на ўдзел у выставе можна па тэл: 72-34-97, (029) 941-98-20

Кошт квітка для наведвальнікаў – 3 тыс. Пачатак 28 чэрвеня ў 11.00 у палацы Тэкстыльшчыкаў на Савецкай плошчы.

На здымку: улюбёная котка аўтаркі Глёрыя

Фота: Лана Руднік