З Гродна ў Маскву з рызыкай для жыцця
Як паведаміў учора агенцтву “Транспорт сегодня” генеральны дырэктар авіякампаніі “”Атлант-Союз” Яўген Бачурын, “самолеты Embraer 120 находились в ужасном состоянии”.
На гэты момант толькі 2 з 15 самалётаў гэтай маркі, якія належаць авіякампаніі, гатовыя да палётаў.
Другой прычынай адмены рэгіянальных рэйсаў кампаніі (у тым ліку ў Гродна) стала іх стратнасць.
У сувязі з гэтым “Атлант-Союз” вырашыў, што адновіць палёты з Масквы ў рэгіёны толькі ў выпадку, калі кіраўніцтва гэтых рэгіёнаў (у нашым выпадку – кіраўніцтва Гарадзеншчыны) будзе дафінансоўваць перавозкі.
Але і ў гэтым выпадку палёты будуць ажыццяўляцца на іншых самалётах.
Авіякампанія “Атлант-Союз” ажыццяўляла авіяперавозкі пасажыраў з Масквы ў Гродна са студзеня да сакавіка 2009 г.
На здымку: той самы Embraer 120…