Апытанне ў Гродне: Масавыя пратэсты ва Украіне — як вы да гэтага ставіцеся?
“Мне здаецца, усё закончыцца арыштамі масавымі, шмат людзей трапяць у турму. Або ўцякуць у Еўропу. Пратэсты ў нас таксама могуць быць, хадзілі, было ж. Не сказаў бы, што больш баяцца — я пра беларусаў. Чаму яны баяцца? Усе мы славяне, мне здаецца. Будуць пратэсты, будуць арышты, будзе турма”.
“Маё меркаванне: будуць арыштоўваць і разганяць у абавязковым парадку. У Беларусі такое сёння — наўрад. У нас вельмі вялікае падаўленне, а там больш свабоды”.
“Мне здаецца, пашумяць і перастануць, нічым гэта не закончыцца. Паняцця не маю, ці магчымае ў Беларусі такое”.
“Я думаю, само закончыцца, Украіна ў Еўрасаюзе не будзе. І ў Беларусі такога не будзе”.
“Дзясяткі тысяч? А мільёны што патрабуюць? Вось пытанне — трэба спытаць у мільёнаў! Чаго яны хочуць? А вось калі будуць у Беларусі праблемы, якія запатрабуюць нейкіх дзеянняў з боку народа, тады і ўбачым, што скажа народ”.
“Калі пойдуць у Еўрасаюз, то галодныя будуць. Не, мы на гэта не здольныя, мы — людзі сытыя, наетыя, ёсць што з’есці, ёсць што апрануць”.
“Думаю, ва Украіне магчымыя масавыя пратэсты, а ў Беларусі — не. Мне здаецца, усё гэта безвынікова, ва Украіне менавіта. Мы песімісты сталі, у нас усё забараняецца, таму мы на іншыя дзяржавы глядзім так”.
“Не ведаю, чым закончыцца ва Украіне… Вы ж ведаеце менталітэт беларусаў — яны ўсё вырашаюць памяркоўна”.
“Я думаю, каб яны не падзяліліся на Заходнюю і Усходнюю… А ў Беларусі пратэстаў пакуль не будзе, таму што кіраўніцтва ў нас зусім іншае. Цяпер усе запалоханыя, баяцца. На Украіне зусім іншы народ — нацыянальны дух у іх яшчэ жыве”.
Крыніца БелаПАН