Калі не вы да нас, то мы да вас: баскетбалісты “Гродна-93” наведалі школу № 33 ў Гродне

Занепакоеныя нізкай наведвальнасцю хатніх матчаў, баскетбалісты самага тытулаванага клуба Беларусі вырашылі дзейнічаць згодна з народнай мудрасцю і самі пайшлі прыцягваць дзяцей на трыбуны.

 

У назначаны тэрмін хлопцы прыбылі на месца і ўвесь застаўшыся час старанна абмяркоўвалі план маючай адбыцца трэніроўкі.

Абмяркоўваць было што, бо акрамя папулярызацыі баскетбола, гульцы ставілі канкрэтную задачу – навучыць школьнікаў правільна выконваць асноўныя баскетбольныя элементы.

Адразу пасля прадстаўлення гульцоў Канстанцін Яфрэмаў пачаў праводзіць размінку.

На чарзе былі практыкаванні на расцяжку ці, як модна казаць, “стрэтчынг”. Узорам для пераймання стаў Вячаслаў Корж.

У дзяцей часам проста не было слоў, настолькі гнуткім апынуўся баскетбаліст. Усе яны ўважліва глядзелі і спрабавалі паўтарыць немудрагелісты рух.

 

Наступная частка майстар-класа была прысвечана адточванням асноўнага элемента гульні – вядзення мяча.

Пад пільным наглядам Арцёма Малькова, яго партнёры наглядна тлумачаць дзецям, як абыграць апанента.

 

Папрацаваўшы над тэхнікай, хлопцы падзяліліся на дзве каманды і згулялі невялікі матч у фармаце 7 на 7. Вось тут хлопцы і пачалі прымяняць вывучаныя элементы, а Андрэй Мастоў ахвотна адпрацоўваў супраць іх у абароне.

Супрацьстаянне скончылася нічыйным зыходам. У канцы баскетбалісты разыгралі свае гульнявыя майкі. Адну ў конкурсе трохачковых кідкоў.

Другая дасталася дзяўчыне, якая правільна адказала на пытанне.

І калі здалося, што ўсе падышло да лагічнага завяршэння, то гульцоў проста ўзялі ў палон школьнікі, якія жадалі займець аўтограф.