Выстава Кастуся Качана адкрыецца ў Гродне
Мастак прадставіць гарадзенцам створаныя цягам апошніх 3 гадоў пейзажы і нацюрморты.
Асноўная тэма прац Кастуся Качана – правінцыя, мястэчкі, якія захавалі сваю гісторыю і энергетыку, людзі з іхнімі клопатамі і штодзённым жыццём.
Мастак жыве і працуе ў Наваградку.
Творы захоўваюцца ў музеях Беларусі і Расіі, прыватных замежных зборах.
Вернісаж у галерэі “Крыга” адбудзецца 18 снежня а 17-ай гадзіне.
Выстава будзе доўжыцца з 18 да 31 снежня.
Здымак http://kachangallery.com