У цягніках з Гродна з’явяцца новыя камфортныя вагоны

|

Першыя чатыры вагоны, вырабленыя ў Гомелі, ужо прыехалі ў Гродна. 

 

Усе яны абсталяваныя біяпрыбіральнямі, сістэмамі кандыцыянавання паветра, разеткамі для сілкавання мабільных тэлефонаў ды кампутараў ды іншымі выгодамі. Апроч таго, у іх не 36 спальных месцаў, а 40.

 

Як паведамляе газета “Железнодорожник Белоруссии”, першыя новыя вагоны будуць курсаваць у складзе цягніка Гродна-Масква. У хуткім часе будзе абноўлена і рэшта вагонаў гэтага цягніка. Затым надыйдзе чарга замены вагонаў у цягніку да Санкт-Пецярбурга.

 

Беларуская чыгунка мае зараз каля 1700 вагонаў. Сярэдні тэрмін службы аднаго вагона складае 23 гады. Кожны другі вагон у беларускіх цягніках выкарыстоўваецца звыш гэтага тэрміну.