Гарадзенскія мадэлі пра Grodno Fashion Show: шмат рэпетыцый, новыя знаёмствы, добрыя арганізатары

Фестываль моды адбыўся ў купалаўскім універсітэце 13 снежня.

Свае аўтарскія калекцыі на фестывалі прадставілі 17 дызайнераў з Гродна і Мінска, а таксама гарадзенскія каледжы лёгкай прамысловасці і бытавога абслугоўвання насельніцтва. Акрамя таго, модныя калекцыі восень/зіма-2014 паказалі беларускія і замежныя вытворцы бялізны, футраў, мужчынскага і жаночага  верхняга адзення.

 

Маладыя дызайнеры расказвалі, што на стварэнне калекцыі іх натхнялі рускія народныя казкі або шум прыбою. Назвы ў калекцый былі самыя разнастайныя: “Бела-ружовы зефір”, “Лаліта”, “Жар-птушка” і “Аліса”. Некаторыя ўжо паспелі пабываць на паказах у Галандыі, Балгарыі і Украіне.

На подыуме прэзентавалася жаночая, мужчынская і дзіцячая вопратка.

Таксама ў межах тыдня моды працавала выстава модных брэндаў, на якой можна была што-небудзь купіць ці атрымаць дысконтную карту на зніжку 10-15 %.

 

Нам удалося пагаварыць з некалькімі мадэлямі, якія прадстаўлялі розныя калекцыі.

 

Юлія Барысевіч: Мяне на паказ запрасіла Наталля Пракопік – мадэль, фіналістка конкурсу “Супермадэль Свету 1999-2000 гг.”, якая  цяпер працуе выкладчыкам у школе Сяргея Нагорнага па дэфіле.

 

Ці садзейнічае гэты паказ далейшаму развіццю ў сферы мадэлі?

 

– Думаю, садзейнічае. Паказ дае магчымасць паказаць, праявіць сябе. На наступны год плануецца ажыццявіць яшчэ адзін паказ.

 

Як праходзілі репетыцыі?

 

– Репетыцый праходзіла вельмі шмат. З намі працавалі таксама арганізатары праекта: падрымлівалі, дапамагалі.

 

Ці спадабалася табе ўдзельнічаць у паказе?

 

– Мне вельмі было цікава. Я адчула сябе сапраўднай мадэллю, якая ходзіць па подыуме і паказвае вядомыя сусветныя брэнды. Цябе шмат фатаграфуюць. Ну і нейкую папулярнасць я, дзякуючы гэтаму паказу, атрымала.

 

Таксама на нашыя пытанні адказала ўдзельніца паказу Кацярына Курстак.

 

Як ты трапіла на паказ?

 

Мяне запрасіла паўдзельнічаць дзяўчынка з універсітэцкага тэатра мод.

 

Што табе дае паказ? Далейшае развіццё ў сферы моды?

 

– Наўрадці гэты паказ можа даць якое-небудзь далейшае развіццё ў сферы мадэльнага бізнесу. Для мяне гэта больш хобі.

 

Табе спадабалася ўдзельнічаць у паказе?

 

– Удзельнічаць спадабалася. Нават больш спадабалася сама падрыхтоўка да паказу: мноства рэпетыцый, новыя знаёмствы, падборка калекцый.

 

Ці прымала ты дзе-небудзь яшчэ удзел?

 

– Удзельнічала ў конкурсе “Міс універсітэт-2011”, выставе “Вясельны свет-2013” і многіх іншых выступленнях і паказах, якія ладзіліся ўніверсітэтам.

 

Якія калекцыі вы паказвалі?

 

– Калекцыю плашчоў “Элема” і калекцыю “Сарэль”.

 

     
  Вялікую галерэю фота з Grodno Fashion Show глядзі тут.