“Яблык ля яблыні”: у Гродне прэзентавалі сямейны экагід-газету

Матэрыялы газеты “Яблоко у яблони” прысвечаны экалагічнаму ладу жыцця, здароваму харчаванню, дзіцячаму развіццю і іншым тэмам. Ужо выходзілі нумары, прысвечаныя, між іншым, хатняй адукацыі, веласіпедам ці вегетарыянству. Наведнікі вечарыны не толькі патрымалі ў руках газету, але і пачулі, як з’явілася ідэя яе стварэння.

Наведнікі змаглі паўдзельнічаць у майстар-класе пра тое, што трэба ведаць пра кансерванты, фарбавальнікі, упакоўку і тэрмін прыдатнасці пры выбары ежы ў краме. Другі майстар класы быў прысвечаны правільнаму выбару забавак для дзяцей.

Яблычную вечарыну ў антыкафэ “Живое время” арганізаваў Цэнтр экалагічных рашэнняў пры падтрымцы сайта Greengrodno.info.

 

Здымкі Яна Лялевіча