У антыкафе можна пабачыць “Марозныя ўзоры”
Павіншаваць Вольгу прыйшлі родныя, сябры і прыхільнікі таленту дзяўчыны.
“Персанальная выстава – гэта вельмі важная падзея ў жыцці любога мастака. А Вольга, безумоўна, мастак”, – адкрываючы выставу, казала адна з гаспадынь антыкафе “Жывы час”.
Сапраўды, прышоўшы за паўгадзіны да адкрыцця выставы, я ўбачыла, як хвалявалася не толькі Вольга, але і сяброўкі, якія развешвалі па сценах фотаздымкі.
На здымках – сапраўдная калядная казка. Гэта вынік праекта пад аднаіменнай назвай, які нядаўна скончыла Вольга. Усе фота аб’яднаны тэмай навагодніх і калядных свят ды выкананы ў адной колеравай гаме.
У час адкрыцця выставы быў разыграны сертыфікат на фотасесію ад Вольгі Гарчычка, прайшла прэзентацыя фотакніг ды мінібукаў, якія яна таксама робіць. Усё мерапрыемства суправаджала жывая музыка ў выкананні скрыпачкі Каці Ганчаровай.
Выстава ў антыкафе “Жывы час” будзе працаваць да 14 студзеня.
Здымкі Леаніда Шчаглова