“Разрушыцель” Сцяпана Стурэйкі: іранічна-фантастычная рэальнасць абаронцаў спадчыны

Даўным-даўно, у далёкай-далёкай, але вельмі падобнай да нашай галактыцы, на амаль ідэнтычнай планеце ў памежным горадзе Нёман, на берагах ракі Кронан, адбываліся неверагодныя рэчы…

 

 

“Разрушыцель” гэта кароткае і даволі прыемнае чытво, якое добра пасуе для нудных паездак у маршрутках. Не варта ўспрымаць аповесць з усёй сур’ёзнасцю – хаця яна і закранае важныя ды балючыя для гарадзенцаў праблемы, варта заўважыць аўтарскую іронію датычна ўсіх герояў.

 

У той час, калі многія звышдраматызуюць і пагружаюцца ў змрочныя думкі пра будучыню нашай спадчыны, Сцяпан прапануе пасмяяцца з саміх сябе, расслабіцца, уявіць іншую рэальнасць. Ён не папракае за залішнюю наіўнасць, але наадварот, перакручвае наш свет, паказваючы фантастыку і фікцыю больш рэальнай за саму рэальнасць. Халадзееш, калі прачытваеш фрагмент: “Проста гэта ваш апошні шанец убачыць горад такім, якім ён насамрэч ёсць”.

 

Пра што ж аповесць? Групка маргіналаў-гісторыкаў змагаецца за старыя гарадскія развалюхі з прывідным і няўлоўным разрушыцелем, але, як бывае ў жыцці, у выніку перамагае бабло. Гэта калі ў двух словах. Да гэтага традыцыйнага гарадзенскага сюжэту ён дадае амаль казачныя элементы – і сапраўды, чым  

13 частак (ці выпадковая лічба?) аповесці дапаўняюць выбітныя ілюстрацыі гарадзенкі Наталлі Клімовіч.

 

Выданне на беларускай мове

Рэдактар – Аляксей Шота

Дызайн вокладкі і ілюстрацыі – Наталля Клімовіч

 

     
 

ДАВЕДКА

 

Сцяпан Стурэйка — гісторык, культурны антраполаг, выкладчык Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. Нарадзіўся ў Горадні. Займаецца даследаваннямі феномену культурнай спадчыны, пытаннямі гісторыі Беларусі канца ХІХ — пачатку ХХ ст., вывучае трансфармацыю ідэнтычнасці мігрантаў. Мае больш за 20 навуковых публікацый, у тым ліку тры кніжкі, удзельнічае ў выдавецкіх праектах часопіса “ARCHE”.