Выбух у кацельнай

|

У выніку выбуху пашкоджаная сцяна кацельнай на станцыі дыягностыкі і абслугоўвання “Гроднааблаўтатранс” (зав. Перамогі 16). Шпіталізаваныя дзве асобы. Прыбіральшчыца, якая ў момант выбуху спальвала ў катле смецце, знаходзіцца ў скрайне цяжкім стане з апёкамі 70 % цела. Рабочы станцыі ў цяжкім стане з апёкамі 20% цела.

Як паведамілі “Твайму Стылю” у Гродзенскім абласным упраўленні Міністэрства па Надзвычайных Сітуацыях, такое здараецца надзвычай рэдка. Магчымая прычына выбуху – парушэнне правілаў эксплуатцыі катла. Для даследвання прычын выбуху створаная адмысловая камісія, праверку праводзіць пракуратура.

Аляксей Шота

здымак паводле 1723.ru