“Нёман” дабрачынны і пераможны
Нагадаем, што сёлета нашая каманда пасля доўгага перапынку зноў стала чэмпіёнам краіны і зараз таксама ўзначальвае турнірную табліцу чэмпіянату.
Сваю навагоднюю дабрачынную сустрэчу хакеісты Дзмітрыя Краўчанкі згулялі 22 снежня.
Уваходным квітком для заўзятараў былі цацкі альбо салодкія пачастункі, які будуць перададзеныя ў дзіцячыя дамы.
Праграма імпрэзы складалася не толькі з самой гульні, але і з розных конкурсаў.
Прысутныя на гульні дзеці мелі магчымасць сфатаграфавацца з гульцамі каманды.
А ўжо праз дваа дні “Нёман” згуляў апошні ў гэтым годзе матч чэмпіянату краіны.
Госці з “Брэсту” не здолелі аказаць гарадзенцам аніякага супраціву і саступілі з лікам 1-8.
Фота і відэа з сайта хакейнага “Нёмана”