Без візаў, але не заўтра
Калі ўрады абодвух краін ухваляць гэты дакумант, то жыхары Гродна, Ліды і іншых беларускіх населеных пунктаў, якія знаходзяцца не далей за 50 км. ад літоўскай мяжы, змогуць наведваць суседнюю краіну без візаў.
Замест іх будуць выдавацца адмысловыя прапускі, з якімі можна будзе наведваць прыгранічныя рэгіёны Літвы (у тым ліку Вільню.
Гэта быў першы візіт літоўскага чыноўніка такога высокага ўзроўню ў Беларусь за апошнія гады.
На сустрэчы ў Гродне Андрюс Кубілюс і Сяргей Сідорскі абмяркоўвалі найперш пытанні эканамічнага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі.
На здымку: прэм’ер-міністр Літвы Андрюс Кубілюс
Фота: агенцтва DELFI