Расійскі пасол заявіў пра блізкую рэалізацыю праекта Расіі з “Гродна Азотам”

|

Праект стварэння новай вытворчасці на расійскай сыравіне на ААТ “Гродна Азот”, на думку Аляксандра Сурыкава, мае неблагія перспектывы.

Хто там будзе, “ЕўраХім” альбо “Газпрам”… Здаецца, бліжэй ужо “Еўрахім”, – адзначыў пасол, дадаўшы, што гэта  – працоўныя месцы і новыя тэхналогіі для Беларусі.

 

Мы ўсімі праектамі хочам дапамагчы беларускай эканоміцы стаць самадастатковай, што на сёння адсутнічае.

Пакуль яна выходзіць на самадастатковасць, мы падпітваем беларускую эканоміку крэдытамі. Чаго мы хочам?

Мы хочам, каб Беларусь і Расія гарманічна развіваліся ў цесным супрацоўніцтве, стваралі дадатковыя працоўныя месцы, выходзілі на міжнародныя рынкі, паляпшалі ўзровень жыцця людзей. Больш мы нічога не хочам”, – запэўніў Сурыкаў.

 

Беларускі бок з мінулага году сярод некалькіх прэтэндэнтаў выбірае інвестара для мадэрнізацыі “Гродна Азота”.

Канчатковае рашэнне пакуль не прынятае.

2 тыдні таму, на сустрэчы з кіраўніцтвам Гродзенскай вобласці, Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Індыі ў Беларусі Манодж Кумар Бхарці паведаміў, што індыйскія інвестары гатовыя ўкласці ў гродзенскае прадпрыемства 1 мільярд даляраў.

 

Здымак http://eurobelarus.info