Шлях на чэмпіянат свету пачаўся з Гродна

|

У любой іншай краіне паглядзець на старты з удзелам чэмпіёнаў Алімпійскіх гульняў (Юлія Несцярэнка) і свету (Ірына Ятчанка), Еўропы (Юрый Бялоў і інш.) прыйшлі б тысячы заўзятараў спорту. Нават за грошы.

У нас жа на трыбунах былі толькі спецыялісты, сваякі і знаёмыя некаторых спарцменаў ды купка гледачоў…

Сціплых афішаў было яўна мала, каб прывабіць на трыбуны людзей. А паглядзець было на што.

alt=”чэмпіянат па лёгкай атлетыцы” >

У зорнай па беларускіх мерках кампаніі не згубіліся гарадзенскія атлеты.

Чэмпіёнамі Беларусі сталі Алёна Грышко (штурханне ядра), Дар’я Пчэльнік (кіданне молата), Дзмітрый Граматоўскі (1500 м.), Наталля Карэйва (1500 м.).

Яшчэ некалькі выхаванцаў гарадзенскіх трэнераў сталі срэбнымі ды бронзавымі прызёрамі турніра.

Апроч атлетаў з Беларусі, удзел у чэмпіянаце бралі спарцмены з Літвы, Латвіі, Катара.

Фота Яраслава Ванюкевіча