Беларусь турыстычная

|

Як адзначаецца на сайце, Беларусь можа прапанаваць шматлікія вандроўкі. У лік самых наведвальных месцаў уваходзіць Нацыянальны парк “Белавежская пушча”, самы стары нацыянальны парк у Еўропе. Сталіца Беларусі Менск названая чароўным горадам. “Зубр з’яўляецца нацыянальным знакам Беларусі, але фенікс мог бы падысці больш.

Знаходзячыся на сярэдзіне шляху, па якім войскі спрабавалі заваяваць Маскву, Менску прыйшлося шмат разоў адраджаць сябе з руін: вялікая частка горада была цалкам разбураная падчас Другой сусветнай вайны і яе прыйшлося аднаўляць амаль з нічога”, – цытата аўтараў партала. Для таго, каб лепш адчуць гісторыю, падарожнікам раяць наведаць Брэсцкую крэпасць.

Нараўне з Беларуссю ў дзесятку лепшых месцаў для падарожжаў у цяперашнім годзе брытанскі партал назваў Аўстралію, ЗША, Егіпет, Польшчу, Мексіку, ААЭ, выспу Аруба (Карыбы), Галапагосские выспы і Малайзію.