Еўрасаюз: рэабілітацыя крывога агурка

|

Дагэтуль “нестандартныя” агуркі, морква, капуста павіны былі маркіравацца як прадукцыя “2-га гатунку” і г.п.

З ліпеня здымаюцца стандарты для 26 відаў садавіны і гародніны: агуркоў, капусты, морквы, часнака, вішні, лясных гарэхаў, цыбулі і г.д.

Разам з тым, захоўваюцца абмежаванні па форме і памерах яблыкаў, груш, памідораў, кавуноў і яшчэ 6 відах садавіны.

Гэта азначае, што нестандартныя трускаўкі, напрыклад, можна прадаваць у крамах толькі з допісам “для перапрацоўкі”.

Спрашчэнне патрабаванняў для памераў і формы садавіны і гародніны выклікана імкненнем пазбавіцца празмернай бюракратызацыі, а таксама жаданнем даць спажыўцам большы выбар прадукцыі ва ўмовах гаспадарчага крызісу.

Усталяваныя ў мінулым годзе ў Еўрасаюзе правілы прадугледжваюць элементарныя патрабаванні да садавіны: яна павінна быць свежай, непашкоджанай і спелай.

Фота аўтара