Зіма на Гарадзеншчыне: не рвіце першацветы
Можа менавіта таму ў Гродне і з’явіўся пасярод зімы бігборд, які нагадвае гарадзенцам пра неабходнасць берагчы рэдкія кветкі.
align=”left” alt=”Першацветы” >Найбольш вядомымі беларускімі першацветамі з’яўляюцца пралеска ды ландыш. У Чырвонай кнізе ёсць таксама менш вядомыя першацветы – ветраніца лясная, першацвет высокі, пярэсна еўрапейская.
Не ўсе ведаюць, што з 2011 г. у Чырвоную кнігу запісаная і сон-трава, якую таксама часта нясуць з сабой наведвальнікі вясновага лесу.
Штраф за збор першацветаў складае ад 10 да 30 базавых адзінак.
Ну а цёплае надвор’е на Гарадзеншчыне захаваецца як мінімум да канца гэтага тыдня.