Нешчаслівы Салігорск
Ужо ў першым тайме сустрэчы ў Салігорску госці прапусцілі 2 галы. У другой палове сустрэчы лік не змяніўся.
Такім чынам “Нёману” не ўдалося ўзяць у “Шахцёра” рэванш за крыўдную паразу двухмесячнай даўніны ў дадатковы час ў паўфінале Кубку Беларусі (1-2).
Няўдала згулялі ў апошнім туры і футбалісты “Смаргоні”. 26 чэрвеня каманда Аляксандра Лісоўскага саступіла ў гасцёх “Гомелю” 2-3 і па-ранейшаму займае апошняе месца ў турнірнай табліцы чэмпіянату краіны.
Наступны тур чэмпіянату краіны будзе згуляны 5 ліпеня. “Нёман” у гэты дзень згуляе на сваім полі са сталічным МТЗ-РІПА.
На здымку: “Нёман” супраць “Шахцёра”. Гродна, красавік, паўфінал Кубка Беларусі
Фота Яраслава Ванюкевіча