“Бацькаўшчына” праспявала калядкі ў абласной лякарні

|

Праваслаўная капліца св. Лукі знаходзіцца на тэрыторыі абласной клінічнай лякарні ў Пышках. Менавіта там 7 студзеня хор “Бацькаўшчына” павіншаваў хворых з Калядамі ў рамках дабрачыннай акцыі.

Харысты праспявалі “Ціхую ноч”, “Новую радасць”, “Многія лета” і іншыя кампазіцыі як беларускага, так і замежнага паходжання. Традыцыйна канцэрт скончыўся ўрачыстым духоўным гімнам “Магутны Божа” на словы Наталлі Арсеневай, які публіка слухала стоячы.

У канцы выступу настаяцель храма а.Аляксандр падзякаваў харыстам, раздаў салодкія падарункі ды выказаў спадзяванне наступнае Раство сустрэць таксама разам.

 

Здымкі Хрысціны Марчук