“Гроднааблгідрамет” папярэджвае пра небяспечны моцны вецер

|

У бліжэйшыя суткі будзе воблачна з праясненнямі. Кароткачасовыя дажджы.

Тэмпература паветра ноччу +1…+3ºС, днём 11 студзеня +2… +4ºС.

12 студзеня будзе воблачна, часам снег, мокры снег. Месцамі завіруха, уначы наліпанне мокрага снегу, на дарогах галаледзіца.

Вецер заходняй чвэрці 5-10 м/с, раніцай і днём месцамі парывы да 15-20 м/с.

Уначы -2…+3°С, днём -2…+3°С, у другой палове дня да  -6°С.

 

На наступным тыдні пахаладанне працягнецца.

Калі ў мінулыя суткі тэмпература паветра ў Гродне была на 10°С вышэй за кліматычную норму, то з панядзелка ў рэгіёне ўсталюецца зімовае надвор’е.