Гарадзенцы выйгралі “Аперацыю “Баграціён”

|

Прадстаўнікі Гарадзеншчыны занялі ўсе прызавыя месцы.

Гульня-стратэгія “Аперацыя “Баграціён” сімулюе падзеі Другой Сусветнай вайны, звязаныя з вызваленнем тэрыторыі Беларусі ад немцаў у 1944-м годзе.

Гульня мае выразны ідэалагічны характар.

Як адзначыў у інтэрв’ю для агенцтва БЕЛТА дырэктар музэя Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску (гэтая ўстанова разам з Міністэрствам адукацыі была арганізатарам конкурса) Сяргей Азаронак, “у наш час, калі праз навукова-папулярную літаратуру, СМІ і Інтэрнэт ідзе непраўдзівая інфармацыя, а часта і прамая фальсіфікацыя хода і вынікаў Другой Сусветнай вайны, асабліва важна прыцягнуць моладзь да аб’ектыўнай ацэнкі падзеяў і паказаць ролю Чырвонай арміі ў Вялікай Перамозе“.