У турме № 1 у Гродне кіраўніцтва ў поўным складзе адпраўлена на пенсію
Паведамленні аб тым, што кіраўніцтва гарадзенскай турмы вызвалена ад займаных пасадаў, парталу TUT.BY пацвердзілі ў дэпартаменце выканання пакаранняў МУС.
– Ранейшае кіраўніцтва турмы № 1 у колькасці трох чалавек вызвалены ад займаных пасад у сувязі з выхадам на пенсію, – распавялі ў дэпартаменце.
У цяперашні час турмой камандуе Уладзімір Шаблінскі. Раней гэтую пасаду займаў палкоўнік Аляксандр Аліеў.
Здагадку, што змена кіраўніцтва адбылася з-за прэзідэнцкай праверкі, каментаваць у ДВП не сталі.
Здымак fotokoot, wikimapia.org