Маланкі нарабілі шкоды
Як паведамілі “Твайму стылю” у абласным упраўленні Міністэрства па надзвычайных становішчах, позна ўвечары ў суботу гарэлі гаспарчыя прыбудовы ў Зэльвенскім і Слонімскім раёнах.
Пад ранак у нядзелю эпіцэнтр навальніцы перамясціўся ў Смаргонскі раён.
У самой Смаргоні ад удару маланкі запаліўся трохпавярховы цагляны дом, а ў вёсцы Вялікаполле – драўляны дом аднаго з мясцовых жыхароў.
У абодвух выпадках моцна пашкоджаны дах будынкаў.
На здымку: маланкі ў ноч з суботы на нядзелю палохалі таксама гарадзенцаў
Фота: prosto-free.livejournal.com