Віртуальныя падарожжы па Гродна
Унікальны праект «Город Live» аб’ядноўвае ў сабе сацыяльную сетку, інтэрактыўную мапу і гарадскі даведнік.
Пры гэтым дадаваць інфармацыю пра любую кропку горада, цікавыя падзеі ў ім могуць самі зарэгістраваныя карыстальнікі.
– У чэрвені 2008 г. мы стварылі першую інтэрактыўную мапу Мінска. У траўні гэтага года дайшла чарга і да Гродна. Мы імкнемся стварыць вакол гарадзенскай мапы сваю супольнасць.
Хочам, каб кожны адрас у горадзе быў інтэрактыўным, каб любы гарадзенец мог дадаваць адносна тых альбо іншых месцаў горада свае каментары – адзначыў у інтэрв’ю для “Твайго стылю” адзін з распрацоўшчыкаў праекту “Города Live”.
Падрабязней пазнаёміцца з праектам можна тут – http://www.gorodalive.by/grodno