Гарадзенцы пра выбары: Толку ніякага — хоць выбірай, хоць не выбірай
“Тое, што пачалася перадвыбарчая кампанія, я ў курсе. Тэлевізар не гляджу, а ніякіх расцяжак і плакатаў не бачыў. Але што павінна быць, я як бы здагадваўся, бо з сябрамі падлічвалі, што хутка павінны быць выбары прэзідэнта”.
“Ведаем. У мясцовыя саветы. Кандыдатаў вылучаюць ужо”.
“Ну, на вуліцы пакуль не бачна, але ведаю, што выбіраюць дэпутатаў. Я не такі вялікі палітык, каб разбірацца ў партыях і чаму не ўключаюць. Гэта ўжо зверху відней, напэўна, каго ўключаць”.
“Выбарчая кампанія ў мясцовыя саветы. Але рэкламы пакуль не відаць… Не давяраюць, напэўна, членам апазіцыі”.
“На вуліцы не відаць пакуль, што пачалася выбарчая кампанія. З прэсы ведаем, чытаем газеты, карыстаемся інтэрнэтам. Не ведаю, не магу адказаць на пытанне, чаму не ўключаюць”.
“Дык я ішоў цяпер, было напісана: “у сакавіку… нейкіх дэпутатаў”. А куды? Чаго? Толку з гэтых выбараў ніякага — хоць выбірай, хоць не выбірай. Не ўключаюць, таму што не хочуць іншых людзей слухаць”.
“Паняцця не маю. Раней аб`явы вешалі — якія выбары, а цяпер глуха як у танку”.
“Я ведаю, што выбарчая кампанія пачалася. Участковыя камісіі яшчэ не сфарміраваныя. Значыць, баяцца праўды: што людзі думаюць пра ўладу. Таму я сэнсу ў гэтых выбарах не бачу”.
“Не ведаю, толькі ў “Белгазеце” прачытаў, што плануюцца. БТ па вядомых прычынах не гляджу і цікавасці ў мяне мала”.
“Напрацаваная тэхналогія — застаюцца тыя ж самыя кіраўнікі камісій і сябры камісій. Усё вырашана загадзя, так што апазіцыі там няма чаго рабіць”.
Крыніца: БелаПАН