Іван Крук рыхтуе апеляцыю ў абласны суд

|

26 чэрвеня Астравецкі раённы суд пакараў Івана Крука на 700 тыс. руб штрафу за тое, што раздаваемыя актывістам выданні з інфармацыяй пра магчымыя негатыўныя наступствы будаўніцтва атамнай станцыі на Астравеччыне былі без прадугледжаных законам выходных дадзеных.

Іван Крук не згодзен з такім рашэннем:

Займаюся зараз падрыхтоўкай скаргі ў абласны суд. Спадзяюся на адмену штрафу.

На маю думку, дзеянні раённых уладаў скіраваныя на тое, каб блакаваць усялякую непажаданую для іх інфармацыю пра Астравецкую АЭС – адзначыў сёння ў каментары для “Твайго стылю” актывіст антыядзернай кампаніі.

Фота з архіву “Твайго стылю”