Працоўная група распрацуе ўмовы продажу дзяржпакету акцый ААТ “Гродна Азот”

Пра стварэнне працоўнай групы гаворыцца ў распараджэнні прэм’ер-міністра Беларусі ад 14 студзені 2014 г. № 9р “Аб стварэнні рабочай групы для распрацоўкі умоў продажу акцый адкрытага акцыянернага таварыства “Гродна Азот”, якія належаць Рэспубліцы Беларусь”.

 

Урад Беларусі даўно заяўляў пра свае планы выбраць інвестара для “Гродна Азот”. Беларускаму боку інвестар патрэбен перш за ўсё для рэалізацыі маштабнага праекта па будаўніцтву новага азотнага комплексу. Кошт гэтага праекта – больш за 1 млрд. долараў.

 

З мэтай прыцягнуць профільнага інвестара для будаўніцтва новага азотнага комплексу ўрад гатовы выставіць на продаж праз аўкцыён блокпакет (25% + 1 акцыя) ААТ “Гродна Азот”.

 

У канцы мінулага года старшыня канцэрна “Белнафтахім” Ігар Жылін казаў пра цікавасць да гэтага актыву трох расійскіх кампаній і адной кампаніі з Катара. Аднак відавочна, што найбольш рэальным прэтэндэнтам на куплю гэтага актыву з’яўляецца, вядома ж, расійская кампанія. Бо галоўная ўмова здзелкі – наяўнасць у прэтэндэнта неабходнага сыравіны: “Гродна Азот” – найбуйнейшы беларускі спажывец прыроднага газу, аб’ём спажывання яго складае каля 2 млрд. куб. м у год.

 

Калі зыходзіць з гэтага, то найбольш рэальным партнёрам ААТ “Гродна Азот” выглядае структура “Газпрома”. Тым больш, што канцэрн “Белнафтахім” і “дачка” “Газпрома” – ТАА “Газпром інвест-праект” яшчэ летам 2013 года дамовіліся прыступіць да прапрацоўкі схемы супрацоўніцтва па інвест-праекту ў “Гродна Азот” коштам 1 млрд. долараў.

 

У той жа час сярод прэтэндэнтаў на куплю блокпакета ААТ “Гродна Азот” ёсць яшчэ адна расійская кампанія – “ЕўраХім”. І яе шанцы амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў на прэс-канферэнцыі 27 снежня мінулага года ацаніў вышэй за газпромаўскія.

 

“Гродна Азот” – тут мы хочам стварыць дадатковую вытворчасць з расейскай сыравіны. Цяпер бліжэй “ЕўраХім” (да дасягнення пагаднення з беларускімі ўладамі – заўвага рэд.), але, можа быць, будзе “Газпром”, – сказаў Сурыкаў.

 

     
 

Даведка “БР”

 

Па дадзеных Мінфіна, ААТ “Гродна Азот” у студзені – верасні 2013 года знізіла чысты прыбытак у параўнанні з аналагічным перыядам 2012 года на 26% – да 276 млрд. BYR (28,9 млн. USD). Пры гэтым выручка ад рэалізацыі ў студзені – верасні 2013 года склала 7,159 трлн. BYR (750,4 млн. USD, яна вырасла на 15,7% у параўнанні да ўзроўню за аналагічны перыяд 2012 года).


Фінансавыя сродкі на выплату дывідэндаў у III квартале 2013 года ААТ не налічваюцца.


У ААТ “Гродна Азот” 1.080 акцыянераў, у тым ліку адна юрыдычная асоба і 1.079 фізічных асоб. Персанал прадпрыемства – 10.628 тысяч чалавек.

 
     

  

Крыніца: Беларусы і рынак

Здымак belarus.by