35-гадовую Алену Агей прызначылі намесніцай кіраўніка Гродзеншчыны
Ёй 35 гадоў. Для беларускіх чыноўнікаў гэта вельмі малады ўзрост.
Яна родам з Горак. Там жа скончыла сельскагаспадарчую Акадэмію. Жыла ў Мастах, дзе ўзначальвала мясцовое камунальнае прадпрыемства меліяратыўных сістэм. Адтуль яе і перавялі ў Гродна.
Працавала на розных пасадах і абл- і райвыканкаме.
Апошнім часам курыравала у гарвыканкаме пытанні эканомікі, гандлю, сферы паслуг, працы, занятасці, прыватызацыі і статыстыкі.
«Мне імпануе прынцып Хораса Флетчара, які калісьці сказаў: «Калі ласка, выпраўце ўмовы жыцця людзей – і людзі стануць лепшымі, каб быць годнымі гэтых умоваў», – некалі казала сп.Агей.
Звяртае на сябе ўвагу, што на сённяшні дзень Алена Агей – адзіная жанчына сярод старшынь і іх намеснікаў у аблвыканкамах. У кожнага старшыні маецца па 5-6 намеснікаў, але жанчын на сённяшні момант у кіраўніцтве абласцей не было зусім.
Здымак