Пачалася падрыхтоўка да IV Фестывалю журналістыкі “Твой стыль”

|

“Разынкамі” мерапрыемства стануць таксама фінал другога нацыянальнага Фотабатла для маладых фотарэпарцёраў, паэтычны слэм (“бітва паэтаў”), які адбудзецца ў межах культурніцкай праграмы Фестывалю і іншыя цікавыя імпрэзы.

 

Зараз арганізатары – сябры грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”, абвясцілі конкурс на ўваходжанне ў аргкамітэт Фестывалю.

 

Папярэднія Фестывалі журналістыкі “Твой стыль” ладзіліся ў Гродне ў 2007, 2010 і 2012 гг. Кожны раз на іх збіралася больш за сто чалавек з розных гарадоў краіны.

 

Больш падрабязную інфармацыю пра Фестываль “Твой стыль” можна атрымаць на сайце 3sektar.by/fest