Па фатаздымку гродзенскіх аператыўнікаў у Пінску затрымалі злодзея-гастралёра
Летась аператыўнікі Кастрычніцкага РАУС Гродна здолелі здабыць фотаздымак падазраванага.
Яго абвясцілі ў вышук.
Затрымаў падазронага мужчыну дырэктар школы ў Пінску.
Незнаёмец прадставіўся дзедам аднаго з вучняў, аднак дырэктар засумняваўся, адвёў наведніка ў свой кабінет і выклікаў міліцыю.
Калі злодзей зразумеў, што збегчы не атрымаецца, – кінуўся на кіраўніка з нажом.
У гэты момант пад’ехалі супрацоўнікі міліцыі.
Украінец 1960 года нараджэння без пэўнага месца жыхарства зарабляў крадзяжамі з кабінетаў офісаў і установаў. Ён рэгулярна наведваў лазню і мяняў вопратку, таму па знешнім выглядзе не вылучаўся сярод іншых наведвальнікаў. Гэта доўгі час дазваляла злачынцу заставацца беспакараным.
Паводле http://uvd.grodno.by