Прыдарожны сэрвіс на Гарадзеншчыне: без тэлефоннай сувязі, медпунктаў, абменнікаў

|

Па тэрыторыі вобласці праходзіць 2120 км рэспубліканскіх аўтамабільных дарог.

На іх амаль няма аб’ектаў, якія б адначасова прапаноўвалі паслугі СТА, АЗС, гатэлю, пункта сувязі і кавярні.

Выкарыстоўваць закінутыя будынкі ўздоўж дарог мясцовыя ўлады не спяшаюцца, а з 70 крам, якія лічацца аб’ектамі прыдарожнага сэрвісу, 30 знаходзяцца ў населеных пунктах. Неабходных для аўтамабілістаў тавараў – маторны алей, аўтамабільныя лямпачкі, тросы і г.д. – яны не прапаноўваюць.

Большасць аб’ектаў прыдарожнага сэрвісу, за выключэннем АЗС, не маюць шыльдаў, плацёжных тэрміналаў, тэлефоннай сувязі, летніх пляцовак, практычна нідзе няма пунктаў абмену валюты.

12 станцый тэхабслугоўвання практычна працуюць толькі як шынамантажныя майстэрні.

За рэдкім выключэннем у нездавальняючым стане – пляцоўкі адпачынку.

Пунктаў медыцынскай дапамогі на аўтадарогах Гарадзеншчыны ўвогуле няма.

 

Паводле http://belta.by

Здымак https://c-a.d-cd.net